Удзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік»

20 чэрвеня актывісты піянерскай дружыны імя П.і. Клімука разам з актывам ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік», якая праходзіла ў рамках Тыдня моладзі. Актывісты парадавалі ўсіх танцам «Тэрыторыя дзяцінства», а затым выступілі валанцёрамі на пляцоўках. Свята прайшло ярка, цікава, весела і разам з БРПА.

Продолжить чтениеУдзел у раённай інклюзійнай спартыўнай акцыі «Інклюзійны пікнік»

Летнія прыгоды. Дзень дванаццаты…Бяспека перш за ўсё

20 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз вялі гутарку пра бяспечныя паводзіны падчас практычных заняткаў на пляцоўцы па ПДД, гадіны здароўя «Цікавыя і бяспечныя летнія гульні», пазнавальнай праграмы «Падарожжа па бяспечнаму лету».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дванаццаты…Бяспека перш за ўсё

Парадак прыёму дзяцей у 1 клас

 

Прыём дакументаў для залічэння дзяцей у 1 клас дзяржаўнай установы адукацыі “Хараўская сярэдняя школа” будзе ажыццяўляцца з 13.06.2023 па 15.08.2023, на свабодныя месцы — да 28.08.2023.

Дакументы, неабходныя для залічэння ў 1 клас:

  • асабістая заява на імя дырэктара ўстановы адукацыі аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці вызначанага ўзору;
  • заключэнне ЦКРНіР (калі маецца).

Пры падачы дакументаў у 1 клас таксама прад’яўляюцца:

  •  пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
  • пашпарт законнага прадстаўніка.
Продолжить чтениеПарадак прыёму дзяцей у 1 клас

Парадак прыёму ў 10 клас

Для прыёма ў 10 клас установы адукацыі навучэнцы (законныя прадстаўнікі) ў перыяд з 13 чэрвеня па 28 жніўня падаюць  наступныя дакументы:

  • заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі;
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя;
  • копію дакумента, які засведчвае асобу навучэнца.

Графік прыёму дакументаў у 10 клас

ПАНЯДЗЕЛАК АЎТОРАК СЕРАДА ЧАЦВЕР ПЯТНІЦА
8.00-13.00 8.00-13.00 16.00-20.00 8.00-13.00 16.00-20.00
Продолжить чтениеПарадак прыёму ў 10 клас

Летнія прыгоды. Дзень адзіннаццаты…Заўсёды варта вучыцца

19 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень інтэлектуала. Выхаванцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», наведалі мультурокі «Адкуль што ўзялося?», а таксама весела правялі час на прагулках і спартыўных спаборніцтвах.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень адзіннаццаты…Заўсёды варта вучыцца

Летнія прыгоды. Дзень дзясяты…Я ганаруся, што я з Беларусі

17 чэрвеня ў лагеры быз аб’яўлены Днём маёй краіны і пачаўся з ўрачыстай лінейкі «Нашы сімвалы — наш гонар». Трэці атрад падрыхтаваў для усіх квэст «Акцябраты вывучаюць Беларусь», а пасля ўсе разам сабраліся на гульні «Мая Беларусь»і наведвалі школьную фотавыставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дзясяты…Я ганаруся, што я з Беларусі

Летнія прыгоды. Дзень дзявяты…Экалогія — гэта ты і я!

Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі на адзін дзень пераўтварыліся ў юннатаў падчас прагулкі «Хто жыве ў нашым вадаёме», абмеркавалі пытанні забруджанасці планеты падчас мультурока «Каманда 99», а таксама прынялі ўдзел у чэмпіянаце па разгадванні галаваломак «Увага на экран!».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дзявяты…Экалогія — гэта ты і я!

Летнія прыгоды. Дзень восьмы…Вывучаем родны край!

15 чэрвеня ў атрадах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі родных мясцін. Таксама завочна выхаванцы пазнаёміліся са славутасцямі нашай краіны. Аматары шашак сустрэліся на спартыўных спаборніцтвах.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень восьмы…Вывучаем родны край!

Летнія прыгоды. Дзень сёмы…Самастойнасць — гэта пра нас!

Сёння ў лагеры быў аб’яўлены Дзень дзіцячай ініцыятыўнасць. Выхаванцы старэйшага атрада дапамагалі важатым малодшых атрадаў. Па выніках дня самыя актыўныя дзеці стануць важатымі на дні самакіравання. Таксама сёння атрады пабывалі на экскурсіі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання», а таксама выратавальную станцыю на Пружанскім возеры.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень сёмы…Самастойнасць — гэта пра нас!

Летнія прыгоды. Дзень шосты…Вынаходніцтвам быць!

13 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень вынаходніцтва булаўкі. Таму сёння хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць прэзентаваць свае малюнкі-вынаходніцтвы будучыні, а таксама наведаць мультурокі «Фіксікі адкрываюць сакрэты». Усіх жадаючых прыняла майстэрня па вырабу сувеніраў «Другое жыццё рэчаў».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень шосты…Вынаходніцтвам быць!