Экскурсія ў Мінск
“Адпачываем з карысцю”
У суботні дзень вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве занальнага цэнтра “Адпачываем з карысцю” на базе ДУА “Кляпачская сярэдняя школа”. У мерарыемстве «Экалагічнае асарці» прынялі ўдзел каманды Мокраўскай, Хараўской, Кляпачскай сярэдніх школ, якое правяла Насытка С.У. Каманды ўдзельнічалі з вялікім захапленнем. Перамогу атрымала наша каманда.
Віншуем і ганарымся!
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V- VII класаў. Красавік 2024 г.
Адукацыйная экскурсія ў Ружаны
26 красавіка вучні 1 і 5 класаў наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» з наведваннем выставы аб генацыдзе беларускага народа. У рамках марафона патрыятычных спраў, па дарозе дадому, вучні таксама наведалі помнікі ў вёсцы Байкі Пружанскага раёна, пастаўленыя ў памяць аб аднавяскоўцах, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2024 г.
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Клопат пра сваё здароўе » для вучняў 8-11 класаў была запрошана ўрач агульнай практыкі Хараўскай амбулаторыі Сакалоўская А.А., якая расказала пра штодзённую нялёгкую працу ўрача. Анастасія Андрэеўна ўспомніла аб сваім першым месцы працы, якія навучальныя ўстановы можна скончыць, каб працаваць у сістэме аховы здароўя і якімі якасцямі павінен валодаць медыцынскі работнік.
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ АХОВЫ ПРАЦЫ – 28 КРАСАВІКА 2024
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) адзначае 28 красавіка Сусветны дзень аховы працы ў мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на працоўных месцах ва ўсім свеце. Гэта інфармацыйна-тлумачальная кампанія заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у галіне аховы працы і да росту колькасці траўм, захворванняў і смяротных выпадкаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю. Ва ўсіх рэгіёнах свету ўрады, прафсаюзныя арганізацыі, арганізацыі работадаўцаў і спецыялісты-практыкі ў галіне аховы працы арганізуюць мерапрыемствы да Сусветнага дня аховы працы.
Штогод МАП адзначае Сусветны дзень аховы працы, надаючы асаблівую ўвагу якой-небудзь актуальнай тэме, звязанай з бяспекай і гігіенай працы.
У гэтым годзе цэнтральнай тэмай стане ўплыў змены клімату на бяспеку і гігіену працы.