Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі
З мэтай выхавання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміравання разумення каштоўнасці свету на Зямлі ў школе 8 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Вучні ўспомнілі аб подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, якой цаной была заваявана Перамога, генацыдзе беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, аб тым, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай вайне, якая мужнасць была праяўлена пры гэтым.