Удзел у рэспубліканскім суботніку
21 красавіка педагагічны калектыў школы сумесна з супрацоўнікамі прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку і адправіўся на ўборку прышкольнай тэрыторыі і помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны.
21 красавіка педагагічны калектыў школы сумесна з супрацоўнікамі прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку і адправіўся на ўборку прышкольнай тэрыторыі і помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны.
У суботу каманда юных інспектараў дарожнага руху нашай школы «Светлафор»(Усік Міхаіл і Сарока Кірыл, вучні 9 класа; Галенка Дар’я, вучаніца 8 класа, Менешава Эмілія, Барысевіч Ангеліна і Дэцук Андрэй, вучні 7 класа; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, вучні 6 класа; кіраўнікі Дунько Аляксандр Сцяпанавіч і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прынімала ўдзел у 40-вым раённым злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху, дзе паказала добрыя вынікі і заняла агульнае ДРУГОЕ месца сярод 17 каманд! Каманда заняла ПЕРШАЕ агульнае месца ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым». Сарока Кірыл і Менешава Эмілія сталі ПЕРШЫМІ ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», Усік Міхаіл — ПЕРШЫМ у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым». Таксама Усік Міхаіл быў узнагароджаны дыпломам «За артыстызм, праяўлены ў конкурсе«Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне». Віншуем і ганарымся!
Каманда нашай школы у спаборніцтвах па міні-футболу у праграме раённай спартакіяды сярод школ 2 групы заняла ПЕРШАЕ месца. У склад каманды ўвайшлі — Паўлюковіч Іван, Вахновіч Дзмітрый, Бандарэнка Аляксей, Літвіновіч Арцём, Гаўрылюк Дзмітрый, Чабоцька Аляксандр, вучні 11 класа; Чыбук Павел, Марчык Раман, вучні 10 класа; Марчык Яўген, вучань 9 класа). Віншуем хлопчыкаў і жадаем далешых спартыўных перамог!
Пад такой назвай 13 красавіка ў школе прайшоў 12 красавіка піянерскі збор, які быў прысвечаны Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі.
З гэтай нагоды ў школе праходзіла выстава малюнкаў навучэнцаў пачатковых класаў «12 красавіка — Дзень касманаўтыкі».
Пад такой назвай прайшла гульнёвая праграма для навучэнцаў 1 — 4 класа, дзе каманды ветлівасці і дабрыні шукалі адказы на пытанні: хто больш патрэбны чалавеку. Перамагла дружба, а гэта значыць, што і дабрыня і ветлівасць патрэбны кожнаму чалавеку.