Інфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму»
У аўторак класныя кіраўнікі і навучэнцы школы правялі інфармацыйныя гадзіны «Ахвяры фашызму» напярэдадні 11 красавіка — Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў.
Сустрэча з прадстаўніком аграрнага ўніверсітэта г.Гродна
Выпускнікі школы сустрэліся з прадстаўніком Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які расказаў пра ўмовы паступлення і пражывання, а таксама пазнаёміў з прафесіямі, якія можна атрымаць ва ўніверсітэце.
Гэты цуд завецца…Кніга!
З 2 красавіка па 7 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень дзіцячай кнігі. Напрацягу тыдня навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі «Падары кнігу школьнай бібліятэцы», ва уроку-гасцёўні «Чалавек — толькі частка ўсяго жывога…», які быў прысвечаны 40-годдзю аповесці В.Вольскага «Лёс Дункана», а таксама наведалі кніжную выставу «Вандроўкі з Віталем Вольскім» і інш.
Школьная субота грамадзянскасці
У суботу 7 красавіка дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах: разважалі пра грамадзянскасць на гульнёвай праграме «Беларусь сучасная», прыгалі і бегалі падчас «Вясёлых стартаў», а таксама наведалі кіналекторый «Як здорава на свеце жыць», які прайшоў у рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам».
Сустрэча вучняў 9 — 11 класа з прадстаўнікамі Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці
У пятніцу у госці да выпускнікоў 9 — 11 класаў завіталі прадстаўнікі Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, якія паказалі майстар-класы па прафесіям, што можна атрымаць у ліцэі, а таксама адказалі на пытанні старшакласнікаў.
Да ведама бацькоў. Адзіны інфармацыйны дзень
11 красавіка ў 17.30 у спартыўнай зале адбудзецца адзіны інфармацыйны дзень для бацькоў навучэнцаў I-XI-х класаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей».
Сустрэча вучняў 9 — 11 класа з прадстаўнікамі Слонімскага палітэхнічнага ліцэя
У чацвер выпускнікі 9 — 11 класаў сустрэліся з прадстаўнікамі Слонімскага палітэхнічнага ліцэя, якія расказалі пра прафесіі, што можна атрымаць, калі выбраць дадзеную ўстанову адукацыі.