2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор «Аб Саюзе Беларусі і Расіяй», які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 23 мая 1997 года быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі, а 25 снежня 1998 года прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісваюць Дэкларацыю «Аб далейшым яднанні Расіі і Беларусі».