Віншуем і ганарымся!

Фядотава Аляксандра Аляксандраўна і Чабоцька Святлана Сцяпанаўна з гульнёвай праграмай «7 цудаў Беларусі» у намінацыі «Гуляюць дарослыя» занялі 3 месца на адкрытым абласным конкурсе-фестывалі гульнёвых праграм «Чароўная скарбонка», які праходзіў 14 чэрвеня на сцэне ЦМТ у г.Брэсце. Жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

14 чэрвеня — Сонечны дзень дзіцячай ініцыятывы

Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі былі ініцыятыўнымі як ніколі, таму што сёння быў дзень дзіцячай ініцыятывы. Цэнтральным мерапрыемствам стала работа творчых майстэрняў у рамках праекта «Роўны навучае роўнага». Старэйшы атрад правёў для малодшага спартландыю «Праводзім самі — гуляйце з намі», дзень завяршыўся круглым сталом «Мая вялікая ініцыятыва для малой Радзімы». Таксама сёння ў госці з прафілактычнай гутаркай і пазнавальным фільмам завіталі прадстаўнікі энерганадзору..

                                                                                                    

 

Продолжить чтение14 чэрвеня — Сонечны дзень дзіцячай ініцыятывы

13 чэрвеня — Сонечны дзень вынаходніцтваў

Сённяшні дзень пачаўся з міні-дыскатэкі і гульнёвай праграмы «Самае лепшае свята — летаSTART», якую падрыхтавалі работнікі Палаца Культуры г.Пружаны. Кожны ўдзельнік праграмы атрымаў у падарунак добры настрой і пазітыўныя эмоцыі, а самыя актыўныя былі ўзнагароджаны яшчэ і прызамі. А завяршыўся дзень сапраўдным карнавалам «МАСКАм РАДыя» і гульней па станцыях «Гэтыя цікавыя вынаходніцтвы».

                                                                                                          

 

 

Продолжить чтение13 чэрвеня — Сонечны дзень вынаходніцтваў

12 чэрвеня — Сонечны дзень пазітыву і добрага настрою

У дзень пазітыву і добрага настрою дзеці наведалі прагулку «Сэлфімарафон», спартыўныя спаборніцтвы па шашкам і шахматам, малявалі самы смешны выпадак са свайго жыцця,  а таксама сталі ўдзельнікамі акцыі «Жыць здорава».

                                                                                                          

 

Продолжить чтение12 чэрвеня — Сонечны дзень пазітыву і добрага настрою

11 чэрвеня — Сонечны дзень мультфільмаў

10 чэрвеня сваё Дзень нараджэнне адсвяткавала кінастудыя «Саюзмультфільм», таму панядзелак для жыхароў лагера «Сонейка» стаў Днём мультфільмаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Я малюю мультфільм»,  ў конкурсе агучвання мультфільмаў «Па сакрэту ўсяму свету», а таксама ў гэты дзень на школьным стадыёне прайшла «вясёлая» спартландыя. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

                                                                                                               

 

Продолжить чтение11 чэрвеня — Сонечны дзень мультфільмаў

9 чэрвеня — Сонечны дзень сяброўства

9 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень сяброў, і ў нашым лагеры праходзіў Дзень сяброўства. Атрад «дарослыя дзені» наведалі гадзіну зносін «Ці цяжка быць сапраўдным сябрам?», атрад «Сяброўства» абмеркавалі свае адносіны да сяброўства на мультуроку «Сябры з экрана», і ўсе разам прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і сачыненняў «Я і мой лепшы сябар», знайшлі самых спартыўных на спартыўнай пляцоўцы, а таксама сталі ўдзельнікамі і гледачамі шоу-праграмы «Хвіліна славы».

                                                                                                       

 

 

Продолжить чтение9 чэрвеня — Сонечны дзень сяброўства

8 чэрвеня — Сонечны дзень адкрыцця

8 чэрвеня адбылося свята адкрыцця лагера, у якім будуць жыць, працаваць, адпачываць, гуляць..два атрады — атрад «Сяброўства» і атрад «Дарослыя дзеці».                                                                                                                                      

Продолжить чтение8 чэрвеня — Сонечны дзень адкрыцця

7 чэрвеня — Сонечны дзень знаёмстваў

7 чэрвеня прышкольны лагер «Сонейка» адчыніў свае дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак. Першы дзень быў прысвечаны знаёмствам: адзін з адным, з тэрыторыяй лагеря і выхавацелямі. Дзень прайшоў хутка і весела.

                                                                                                                 

Продолжить чтение7 чэрвеня — Сонечны дзень знаёмстваў

Віншуем і ганарымся!

Кулік Ангеліна, вучаніца 9 класа, заняла ІІІ месца ва ўзроставай катэгорыі 14 — 17 гадоў на конкурсе дзіцячага малюнка «Шчасце ў маіх вачах». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Віншуем і ганарымся

Вучаніца 5 класа Басак Марыя з вершам Ул.Караткевіча «Дзяўчына пад дажджом» заняла ІІІ месца на раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка». Жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся