Школа запрашае цікава і карысна правесці восеньскія канікулы

План работы на восеньскія канікулы 2018/2019 навучальны год

План работы бібліятэкі на восеньскія канікулы 2018/2019 навучальны год

План правядзення заняткаў педагога сацыяльнага з навучэнцамі на восеньскія канікулы 2018/2019 навучальны год

 

Продолжить чтениеШкола запрашае цікава і карысна правесці восеньскія канікулы

Сустрэча з інспектарам Пружанскага РЭН Сачко С.В.

Старшакласнікі школы сустрэліся з інспектарам Пружанскага РЭН Сачко С.В., які расказаў пра электрабяспеку, а пасля дэманстрацыі фільма «Правілы электрабяспекі і не толькі» адказаў на пытанні навучэнцаў, яшчэ раз засяродзіўшы ўвагу падлеткаў на правілах дапамогі чалавеку пры паражэнні электрычным токам.

                                                                                                                                   

Продолжить чтениеСустрэча з інспектарам Пружанскага РЭН Сачко С.В.

Суботні дзень сям’і

Школьная субота, як заўсёды, была насычана мерапрыемствамі, экскурсіямі, спартыўнымі спаборніцтвамі. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Лёгкая атлетыка» прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, навучэнцы 5-8 класаў наведалі гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», каманда «НеспростА» прыняла ўдзел у сінхронным турніры па гульні «Што? Дзе? Калі?», для тых, хто застаўся ў школе, прайшлі гульнёва-пазнавальная праграма «Мая сям’я — самая-самая», гісторыка-пазнавальная віктарына «Невядомы вядомы Скарына», а таксама спартландыя і круглы стол «Сям’я — аснова сучаснага грамадства».

                                                      

Продолжить чтениеСуботні дзень сям’і

З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»

Для вучняў пачатковых класаў прайшоў інфармацыйны веснік «Быць законапаслухмяным заўсёды», вучні 5-7 класаў  разважалі наконт законапаслухмянасці як аснове адказных паводзін, а старшакласнікі абмяркоўвалі адказныя паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху.

                                                                          

 

Продолжить чтениеЗ 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»

Краіна Піянерыя. Прыпынак «Акцябронак»

16 кастрычніка сям’я акцябрат школы папоўнілася новымі жыхарамі. Пазнавальную праграму «Краіна Піянерыя. Прыпынак «Акцябронак» падрыхтавалі для новых акцябрат члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» разам з педагогам-арганізатарам Барысевіч К.Л.  Напрыканцы праграмы ва ўрачыстай абстаноўцы вучні 2 класа атрымалі зорачкі акцябрат.

                                                                                                                      

Продолжить чтениеКраіна Піянерыя. Прыпынак «Акцябронак»

З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці

Інфармацыйная гадзіна «14 кастрычніка– Дзень маці ў Рэспубліцы Беларусь” распачала Тыдзень маці. Напрацягу тыдня старшакласнікі прымалі ўдзел у конкурсе газет “14 кастрычніка – Дзень маці”, а вучні пачатковых класаў  — у конкурсе малюнкаў “Мая матуля”. Серада была аб’яўлена днём добрых спраў “Дапамажы сваёй матулі”.  Завяршыўся тыдзень святочным канцэртам «З любоўю да маці».

                                                                             

Продолжить чтениеЗ 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці

Суботні дзень здароўя

У гэтую суботу вучні наведалі майстар-клас «Мая правільная асанка», спартландыю. Жадаючых чакалі рухомыя гульні з мячом, а таксама ўсе разам пасля прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне “Гісторыя восеньскіх свят” і гадзіне зносін «Маці-першае слова», прымеркаваную да Дня маці.

                                                                   

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя