Адзіны дзень інфармавання ў кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)
У чацвёрты чацвер месяца — 25 кастрычніка — старшакласнікі сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі кастрычніка». Члены ГА «БРСМ» падрыхтавалі інфармацыйныя выступленні пра V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а затым усе разам разважалі наконт асабістага ўкладу ў мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы.
Тэматычны дзень «З Днём нараджэння, камсамол»
Серада 24 кастрычніка для старшакласнікаў школы прайшла пад дэвізам «З Днем нараджэння, УЛКСМ». Вучні 9 — 11 класаў наведалі кіналекторый «100 гадоў УЛКСМ», прынялі ўдзел у гадзіне зносін «Камсамолу 100 гадоў!». Завяршыўся дзень урачыстым уручэннем білетаў членам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Таксама напрацягу дня працавала інфармацыйная выстава «Старонкамі камсамольскага жыцця»
Героям спяваць лёгка, або «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах»
Вучні 3 — 6 класаў наведалі інфармацыйныя гадзіны па папулярызацыі адказных адносін да адходаў, паасобнага збору адходаў, а таксама разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотавай А.А. і настаўнікам геаграфіі Чабацько С.С. прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Героям спяваць лёгка» на лепшы кліп пра паасобны збор адходаў на песню «Каб Планету нам ратаваць», стварыўшы кліп «Чысціня НАШАЙ планеты ў НАШЫХ руках і ў НАШЫХ сэрцах». Жадаем удзельнікам перамогі, а ўсім — адказна адносіцца да паасобнага збору адходаў.
Школа Актыўнага Грамадзяніна. Кастрычнік 2018 г.
25 кастрычніка пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі кастрычніка».
Школа Актыўнага Грамадзяніна. Кастрычнік 2018 г.
25 кастрычніка пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі кастрычніка».