Віншуем і ганарымся!

Віншуем удзельнікаў агітбрыгады па эканоміі і беражлівасці энергарэсурсаў «Эканомце разам з намі» (Неміровіча Дзмітрыя і Барысевіч Ангеліну, 8 клас; Варабей Злату, Жур Ангеліну, Зыбіна Арцёма, і Белаш Святлану, 7 клас; Сотнік Багдану і Басак Марыю, 6 клас; Скобля Аліну, 5 клас; Кныша Паўла, 3 клас) і іх кіраўніка Аляксандру Аляксандраўну Фядотаву  з дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Культурна- відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

З 9 па 17 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень барацьбы з курэннем

План правядзення тыдня барацьбы з курэннем

Продолжить чтениеЗ 9 па 17 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень барацьбы з курэннем

Суботні дзень малой радзімы

Першая субота новай чвэрці прайшла пад дэвізам «Вялікая любоў да малой радзімы». Вучні наведвалі гадзіну зносін «Землякі і Вялікая Айчынная вайна» і вусны часопіс «Славутыя імёны малой радзімы», пазнавальную гадзіну «Здароўе залежыць ад цябе», а таксама спартландыю «Будучыя алімпійцы». Старшакласнікі сталі ўдельнкіамі медыя-урока «Вялікая любоў да малой радзімы».

                                                                                                                                      

 

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

Берагчы — значыць захоўваць

Вучні школы прынялі ўдзел у абласной акцыі «Берагчы — значыць захоўваць». На пачатку дня ўсіх чакаў інфармацыйны веснік «11 лістапада — Міжнародны дзень энергазберажэння», а затым акцыя «Берагчы — значыць захоўваць». Вучні пачатковай школы яшчэ прынялі ўдзел у конкурсе загадак «Каб эканомным быць», вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня, прынялі ўдзел у  пазнавальнай праграме «Эканомім энергарэсурсы разам».

                                                                                                       ,

Продолжить чтениеБерагчы — значыць захоўваць

«Усе фарбы жыцця для цябе»

У раёне рэалізуецца дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе». Мэта марафону — папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці ў грамадстве, аказанне псіхалагічнай падтрымкі маладым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях і лячэнні. Заключным этапам марафону стане абласны дабрачынны канцэрт «Усе фарбы жыцця для цябе» з удзелам зорак беларускай эстрады, які адбудзецца 13 лістапада 2018 гадоў ў Міжнародны дзень дабра ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.

Пачатак у 18:00. Кошт білета: 5 руб. (дарослыя); 3 руб. (дзеці і пенсіянеры)

Продолжить чтение«Усе фарбы жыцця для цябе»

11 лістапада Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння

                                                                    

 

 

Продолжить чтение11 лістапада Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння

Цікавае падарожжа на восеньскіх канікулах

На восеньскіх канікулах вучні школы наведалі Пружанскі раённы Дом рамёстваў, а таксама Пружанскі льнозавод.

                                                                        

Продолжить чтениеЦікавае падарожжа на восеньскіх канікулах

Карысныя восеньскія канікулы

На восеньскіх канікулах хлопчыкі і дзяўчынкі цікава і карысна праводзілі вольны час: наведвалі аб’яднанні па інтарэсах, гадзіны зносін, спартыўныя спаборніцтвы, гульні і віктарыны. Для кожнага жадаючага працавалі спартыўная зала, камп’ютарны клас, бібліятэка. Члены БРСМ і БРПА далучыліся да агульнарэспубліканскага праекта «#ЗаДело!», які стартаваў  у Беларусі 6 верасня ў Дзень нараджэння БРСМ. БРСМ гэтым праектам заклікае маладых людзей ўнесці свой уклад у навядзенне парадку на тэрыторыі сваёй малой радзімы. Месца для добраўпарадкавання і від работ кожны можа выбіраць самастойна. Члены ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» нашай займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый помнікаў воінам Вялікай Айчыннай вайны, члены аб’яднання па інтарэсах «Усмешка» разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у занальным этапе VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Маразоў і Снягурак «ЕЛКА-ФЭСТ-2018». Час восеньскіх канікул праляцеў вельмі хутка і карысна.

                                                                                

Продолжить чтениеКарысныя восеньскія канікулы