Школа Актыўнага Грамадзяніна. Снежань 2018 г.
20 снежня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Будучыня Беларусі — гэта мы!»
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», «Дзіцячае «Еўрабачанне-2018», «Республіканскі семінар-нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі».
Школа Актыўнага Грамадзяніна. Снежань 2018 г.
20 снежня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Будучыня Беларусі — гэта мы!».
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», «Дзіцячае «Еўрабачанне-2018», «Республіканскі семінар-нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі».
Cуботні дзень правоў чалавека
Суботні дзень 15 снежня быў прысвечаны правам і абавязкам чалавека. Вучні наведалі гадзіну зносін «Правы і абавязкі чалавека ў грамадстве» і мультурок «Азбука правоў дзіцяці». Таксама ўсе разам здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце «mir.pravo.by», а пасля сталі ўдзельнікамі круглага стала «Традыцыі праваслаўнай веры» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Вучні 4 — 10 класа адправіліся на мерапрыемствы занальнага цэнтра ў Мокраўскі ВПК д/с-СШ, адкуль вярнуліся з прыемнымі ўражаннямі, новымі ведамі і ІІІ месцам у таварыскім турніры па шашках.
Майстар-клас для навучэнцаў «Цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, або Як правільна падаць падчас галалёду»
13 cнежня напрацягу дня ў школе працаваў цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, які арганізавалі настаўнік асноў бяспекі жыццядзейнасці Фядотава А.А. і вучні 5 класа. Наведвальнікі цэнтра маглі атрымаць парады «Як не траўміравацца на слізкай дарозе» і практычна адпрацаваць навыкі правільнага падзення.
Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»
У рамках плана правядзення адзіных дзён прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!» 11 снежня адбылася сустрэча старшакласнікаў са старшынёй Пружанскага таварыства выратавання на водах Амельянчуком Ю.М., які засяродзіў увагу на папярэджанні няшчасных выпадкаў і гібелі непаўналетніх у зімовы перыяд, і са старшым інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дранём М.В., які расказаў аб бяспечным карыстанні піратэхнічнымі сродкамі, а таксама адказаў на пытанні вучняў наконт алгарытму дзеяння падчас знаходжання незнаёмага прадмета або боепрыпасаў.