З 19 па 24 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі
Тыдзень пачаўся ў інфармацыйных гадзін «Колькі ў свеце прафесій?» і «Прафесіі бліжэйшых дзесяцігоддзяў», жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў «Кім працуюць мае бацькі?» і конкурсе калажаў «Прафесіі будучыні». Напрацягу тыдня вучні паспелі наведаць конкурсную праграму «Размаўляем пра прафесіі», прэзентацыю-віктарыну «У свеце прафесій», а таксама для старшакласнікаў працавала інфармацыйная пляцоўка «Як выбраць прафесію. Парады і не толькі…».
Суботні дзень прафесій
Тыдзень прафарыентацыі ў школе завяршыўся суботнім днем прафесій, падчас якога вучні наведвалі гульнёва-пазнавальную праграму «Марафон прафесій», адказвалі на пытанні віктарыны «Пра прафесіі і не толькі», а калі малодшыя былі на мультуроку «Прафесій непатрэбных не бывае», старэйшыя сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Куды пайсці вучыцца?». Таксама каманда школы «Ой, да ладно!» прыняла ўдзел абласным асінхронным турніры па гульні «Што? Дзе? Калі?».
Адзіны дзень інфармавання ў лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-3)
У чацвёрты чацвер месяца — 22 лістапада — старшакласнікі зноў сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада». Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні , прысвечаныя наступным тэмам: «100-годдзе ВЛКСМ. Сустрэча Прэзідэнта з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» і «Беларусь — адна з лепшых краін для жыцця людзей». Члены ГА «БРСМ» выступілі з паведамленнем аб сустрэчы А.Г.Лукашэнка з актывам БРСМ, а пасля прапанавалі ўсім віктарыну «Камсамол. Учора і сёння».
Школа Актыўнага Грамадзяніна. Лістапад 2018 г.
22 лістапада пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада».
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі: «100-годдзе ВЛКСМ. Сустрэча Прэзідэнта з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі»; «Беларусь — адна з лепшых краін для жыцця людзей».