Наведванне тэматычнай выставачнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня ўтварэння БССР
У першы школьны дзень ІІІ чвэрці вучні старэйшых класаў наведалі ў бібліятэцы тэматычную выставачную экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, дзе маглі ўзяць пазнавальныя кнігі па дадзенай тэматыцы, каб прачытаць дома.
Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 7 «Вяртаемся дадому, ці сёмы цуд Беларусі — Белавежская пушча»
Апошні дзень лагера пачаўся са спартландыі, а пасля ўсіх чакала свята закрыцця лагера, на якім старэйшы атрад прэзентаваў праект «7 цудаў Беларусі ў мініяцюры». Таксама сёння выхванцы пабывалі на прагулцы «Фотаімгненне», падчас якой зрабілі запамінальныя фотаздымкі зімовага лагера.
Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 6 «Падарожжа ў Гродзенскую вобласць, ці шосты цуд Беларусі — Мірскі замак»
У апошні дзень 2018 года выхаванцы наведалі замак Радзівілаў, які зназодзіцца ў г.п.Мір Гродзенскай вобласці. Пасля круглага стала «Замак роду Радзівілаў» усе дружна адправіліся на конкурс малюнкаў і майстар-клас «Мая правільная асанка», пасля пагулялі на свежым паветры. Напрыканцы дня ў лагер завітаў сам Дзед Мароз разам з унучкай Снягуркай і пакінуў пад елачкай кожнаму падарунак. Дзень завяршыўся майстар-класам «Навагодняя паштоўка».
Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 5 «Сустракай нас, Магілёўская вобласць, або пяты цуд Беларусі — Бабруйская крэпасць»
На пяты дзень змены хлопчыкі і дзяўчынкі апынуліся ў Магілёўскай вобласці і пазнаёміліся з Бабруйскай крэпасцю. Таксама сёння прайшлі малыя алімпійскія гульні і інтэлектуальны турнір «Разумнікі і разумніцы», старэйшы атрад паспеў прыняць удзел у акцыі «Абеліск» і наведаць помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны.