Cуботні дзень правоў чалавека

Суботні дзень 15 снежня быў прысвечаны правам і абавязкам чалавека. Вучні наведалі гадзіну зносін «Правы і абавязкі чалавека ў грамадстве» і мультурок «Азбука правоў дзіцяці». Таксама ўсе разам здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце «mir.pravo.by», а пасля сталі ўдзельнікамі круглага стала «Традыцыі праваслаўнай веры» з удзелам настаяцеля  Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Вучні 4 — 10 класа адправіліся на мерапрыемствы занальнага цэнтра ў Мокраўскі ВПК д/с-СШ, адкуль вярнуліся з прыемнымі ўражаннямі, новымі ведамі і ІІІ месцам у таварыскім турніры па шашках.

                                                                        

 

Продолжить чтениеCуботні дзень правоў чалавека

Майстар-клас для навучэнцаў «Цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, або Як правільна падаць падчас галалёду»

13 cнежня напрацягу дня ў школе працаваў цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, які арганізавалі настаўнік асноў бяспекі жыццядзейнасці Фядотава  А.А. і вучні 5 класа.  Наведвальнікі цэнтра маглі атрымаць парады «Як не траўміравацца на слізкай дарозе» і практычна адпрацаваць навыкі правільнага падзення.

                                                                         

 

 

 

Продолжить чтениеМайстар-клас для навучэнцаў «Цэнтр падрыхтоўкі да падзенняў, або Як правільна падаць падчас галалёду»

Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»

У рамках плана правядзення адзіных дзён прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!» 11 снежня адбылася сустрэча старшакласнікаў са старшынёй Пружанскага таварыства выратавання на водах Амельянчуком Ю.М., які  засяродзіў увагу на папярэджанні няшчасных выпадкаў і гібелі непаўналетніх у зімовы перыяд, і са старшым інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дранём М.В., які расказаў аб бяспечным карыстанні піратэхнічнымі сродкамі, а таксама адказаў на пытанні вучняў наконт алгарытму дзеяння падчас знаходжання незнаёмага прадмета або боепрыпасаў.

                                                                                                              

 

Продолжить чтениеАдзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»

Віншуем і ганарымся!

Вучань 10 класа Усік Міхаіл (кіраўнік Чабоцька Святлана Сцяпанаўна) і вучаніца 8 класа Менешава Эмілія (кіраўнік Велесевіч Таццяна Георгіеўна) прынялі ўдзел у раённай канферэнцыі навукова-даследчых работ «З навукай у будучыню». Усік Міхаіл з работай «Тапонімы малой радзімы» атрымаў дыплом ІІ ступені.

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Суботні дзень пазітыву і добрага настрою

Субота 8 снежня пачалася са спартландыі «Мы — здаровае пакаленне», а працягнулася гульнёвай праграмай «Смех, ды і толькі» і конкурсам малюнкаў «Вясёлкавы карагод» у рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам». Таксама  піянеры і члены ГА «БРСМ» прынялі ўдел у акцыі «Упрыгожым школу разам».

                                                                                     

 

Продолжить чтениеСуботні дзень пазітыву і добрага настрою

Адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей»

7 снежня прайшоў адзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей»

                                                                                                                           

Продолжить чтениеАдзіны інфармацыйны дзень для законных прадстаўнікоў навучэнцаў «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей»