7 чэрвеня — Сонечны дзень знаёмства з лагерам
Добры дзень, Брэсцкая крэпасць!
Віншуем і ганарымся!
Вучань 10 класа Усік Міхаіл і настаўніца нямецкай мовы Ляшчук Марына Ігараўна прынялі ўдзел у конкурсе работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2019″. Міхаіл быў узнагароджаны падзякай, а Марына Ігараўна атрымала дыплом ІІІ ступені. Віншуем і жадаем далейшых творчых перамог!
Віншуем і ганарымся!
У апошні школьны дзень 2018/2019 навучальнага года вучні школы вярнуліся з раённай інтэлектульнай гульні «Экаквіз»з дыпломам ІІ ступені. Віншуем Усіка Міхаіла і Яблонскага Рамана, вучняў 10 класа, Барысевіч Ангеліну, Менешаву Эмілію і Неміровіча Дзмітрыя, вучняў 8 класа, Зыбіна Арцёма, вучня 7 класа, Казачэнка Аліну, вучаніцу 6 класа і іх кіраўніка Чабоцька Святлану Сцяпанаўну.