Экскурсія ў Пружанскі палацык
У суботу вучні школы наведалі Пружанскі палацык, дзе пазнаёміліся з гісторыяй палацыка, а таксама пабывалі каля памятнай лавы народнага майстра-ганчара Антона Такарэўскага, апошняга вядомага майстра, які валодаў старажытнай тэхналогіяй чорнай глянцавай керамікі.
З 25 лістапада па 30 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё” (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)
Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» пачаўся з кіналекторыя для 8 -11 класаў «Наркаманія. Уся праўда пра ВІЧ», а працягнуўся інфармацыйнымі гадзінамі “1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам”.
Віншуем і ганарымся!
Каманда школы «Ой, да ладненько» (Басак Марыя і Давідзенка Вадзім, 7 клас, Вашчук Ілья і Лаўраш Вікторыя, 6 клас, Вахновіч Антон і Валасовіч Ксенія, 5 клас — удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Інтэлектуалы», кіраўнік Фядотава А.А.) занялі ІІ месца ў абласным асінхронным турніры па гульні “Што? Дзе? Калі?”! Віншуем каманду з дэбютам і заслужаным ІІ месцам!
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў
Субота 20 лістапада запрасіла ўсіх на дзень грамадскіх аб’яднанняў. Сярод вучняў пачатковых класаў былі падведзены вынікі конкурса малюнкаў “Законы акцябрат”, піянеры школы прынялі ўдзел у праграме «Па старонках піянерскага Статута».
Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Дружынны этап
Атрад «Праменьчыкі дабрыні», юныя цімураўцы школы, прынялі ўдзел у дружынным этапе рэспубліканскай гульні «ДабраДзел».
Адзіны дзень інфармавання ў лістападзе «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-3)
28 лістапада вучні 8 — 11 класаў сабраліся разам на адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма гэтага месяца — «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам».