Наведванне цэнтра бяспекі ў г.Камянец

20 чэрвеня выхаванцы выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сонейка» здзейснілі экскурсію ў РАНС г. Камянец з наведваннем цэнтра бяспекі. Супрацоўнік цэнтра ў даступнай і цікавай форме расказала дзецям аб правілах бяспечных паводзін пры пажары, дзеці паўтарылі паслядоўнасць дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацыях, з дапамогай камп’ютарнай гульні змаглі патушыць пажар у розных бытавых сітуацыях, «патэлефанавалі» дыспетчару, каб паведаміць пра пажар у кватэры. Добрыя эмоцыі гавораць аб тым, што дзецям вельмі спадабалася.

Продолжить чтениеНаведванне цэнтра бяспекі ў г.Камянец

Экскурсія ў школьны музей “Спадчына”

20.06.2025 выхаванцы прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сонейка» наведалі школьны музей «Спадчына» па развіццю і выхаванню інтарэса да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Кіраўнік музея Святлана Сцяпанаўна Чабацько расказала пра быт нашых продкаў, пра прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі, а таксама наведалі экпазіцыю, прысвечаную Вялікай Перамозе.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў школьны музей “Спадчына”

Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Дзень маёй краіны

Дзявяты дзень у прышколным выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» — «Дзень маёй краіны». Выхаванцы былі задзейнічаны ў гульні па станцыях «Акцябраты і піянеры вывучаюць Беларусь» па актывізацыі працы з ГА «БРПА», схадзілі на мерапрыемства, якое прапанавалі работнікі філіяла «Хараўскі СКБ»….

Продолжить чтениеВыхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Дзень маёй краіны

Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Маленькія героі вялікай вайны

Дзень восьмы «Маленькія героі вялікай вайны» ў  выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» прапанаваў выхаванцам гадзіну зносін «Памятаем: маленькія героі вялікай вайны», спартыўныя спаборніцтвы «Моцныя, спрытныя, смелыя», а таксама для выхаванцаў была арганізавана экскурсія ў філіял «Калядзіцкі СДК», дзе дзеці паўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме «Прыг-скок».

Продолжить чтениеВыхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Маленькія героі вялікай вайны

Предупреждение суицидального поведения у учащихся. О мерах противодействия экстремизму.

17.06.2025 в рамках работы родительского университета состоялась встреча с родительской общественностью на МТК «Колядичи — 1100» ОАО «Агро-Колядичи». Заместитель директора по воспитательной работе Скобля Юлия Николаевна рассказала родителям о проблеме суицидального поведения несовершеннолетних, о том, как оказать поддержку ребёнку и куда обращаться за помощью.

В беседе была затронута тема экстремизма. Родительская общественность была осведомлена о том, что имеется список материалов, признанных экстремистскими. С данными материалами можно ознакомиться на сайте Министерства информации Республики Беларусь.

Продолжить чтениеПредупреждение суицидального поведения у учащихся. О мерах противодействия экстремизму.

Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Мірнае неба над намі

У выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» сёмы дзень лагернай смены прайшоў пад назвай «Мірнае неба над намі». Выхаванцы наведалі  іміджавы пакой МНС і  стацыянарны выратавальны пост АСВОД г.Пружаны, а таксама прайшло цікавае мерапрыемства «Міс і містэр лагера — 2025».

Продолжить чтениеВыхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Мірнае неба над намі

Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Яны змагаліся за Радзіму

Дзень шосты ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» прайшоў не менш цікава, як і другія дні. Дзень пачаўся з ранішняй лінейкі і гімнастыкі, далей для выхаванцаў была праведзена гадзіна спорту «Патрыёт», у атрадах прайшоў інтэлектуальны КВІЗ «Наша памяць вечная», прысвечаны Году Міра і Адзінства ў барацьбе з нацызмам, а таксама для ўсяго лагера была праведзена квэст-гульня «Дарогамі Перамогі», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Продолжить чтениеВыхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Яны змагаліся за Радзіму

Акцыя «Спяшайцеся рабіць дабро»

Акцыя «Спяшайцеся рабіць дабро» з удзелам настаяцеля храма «Спорительница хлебов» Кавальскім А.В. у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка». Дзеці падарожнічалі па станцыях дабрыні:
— прыказкі;
— добрыя ўчынкі;
— чароўныя словы;
— правілы дабрыні.

Падвялі вынік, што неабходна ўсім спяшацца рабіць дабро кожны дзень і кожную гадзіну.

Продолжить чтениеАкцыя «Спяшайцеся рабіць дабро»