Суботні дзень бяспекі на дарозе
Першая субота навучальнага года была прысвечана бяспецы на дарозе. Гульневы занятак “Урокі цетухны Савы па Правілах дарожнага руху” сабраў вучняў пачатковых класаў, а старэйшыя наведалі гульню-конкурс “Пажарны эрудыт”.
З 1 верасня па 5 верасня ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху
Новы навучальны год па традыцыі пачаўся з Тыдня бяспекі дарожнага руху.
З 1 верасня па 5 верасня ў школе праходзіў Тыдзень беларускай пісьменнасці і друку
Тыдзень беларускай пісьменнасці і друку пачаўся з работы інфармацыйнай пляцоўкі “Беларуская пісьменнасць і беларускія друкары”. Вучні 5-6 класаў здзейснілі падарожжа “Беларусь – краіна маёй будучыні”, сямікласнікі і васьмікласнікі наведалі ітаратурна-гістарычную гульню “Беларусь і беларусы”.
Віншуем і ганарымся!
У рамках праграмы па сацыяльным праектаванні для падлеткаў і моладзі «АПШЫФТ, якая рэалізуецца Рэспубліканскім моладзевым цэнтрам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна ў Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), лепшым ад Брэсцкай вобласці стаў праект «АП ПДД» каманды нашай школы (Зыбін Арцём і Жур Ангеліна, 9 клас, Барысевіч Ангеліна, 10 клас; кіраўнік — Фядотава А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце). Праект «АП ПДД» атрымаў фінансаванне ў памеры 1000 $.
Мерапрыемствы ў рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі»
2 верасня ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі»: класныя кіраўнікі правялі гадзіны зносін «Аб правілах бяспечных паводзін у вольны час, пры заходжанні ў экасістэмах і сельскагаспадарчых угоддзях». А у 13 гадзін 30 хвілін у школе была аб’яўлена планавая эвакуацыя.