Пазнай Беларусь. Снежань і «Арнамент»
Удзельнікі праекта «Пазнай Беларусь» Басак Марыя і Рустам Мірзаеў паспяхва выканалі заданне снежня і стварылі свае цацкі з выкарыстаннем беларускага арнаменту.
Удзельнікі праекта «Пазнай Беларусь» Басак Марыя і Рустам Мірзаеў паспяхва выканалі заданне снежня і стварылі свае цацкі з выкарыстаннем беларускага арнаменту.
Прадапошні тыдзень другой чвэрці па добрай традыцыі стаў Тыднем прафарыентацыі. Інфармацыйны гадзіны “Пра прафесіі на старонках газет і часопісаў” і “Папулярныя прафесіі Пружанскага раёна” сталі першымі станцыямі ў падарожжы па краіне прафесій.
Апошняя субота чвэрці традыцыйна была прысвечана бяспечным паводзінам. Конкурс малюнкаў “Я, мае сябры і бяспечная дарога” аб’яднаў вучняў пачатковых класаў. Старэйшыя сабраліся на гадзіне зносін “Бяспечныя паводзіны і мы”.
Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху ў снежні быў прысвечаны бяспечным зімовым канікулам. Вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Я, мае сябры і бяспечная дарога», наведалі інфармацыйныя гадзіны «Бяспечныя зімовыя канікулы. Дарога і вада». Таксама ў класах прайшлі інфармацыйныя веснікі «Бяспечныя зімовыя канікулы».
22 снежня вучні 8 — 11 класаў прымуць удзел у адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін».
Заданне снежня «Птушыная сталоўка» для ЭкаЦімураўцаў-мурашоў гучала так: «Вывучыце птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Адкажыце на пытанні віктарыны «Па старонках Чырвонай кнігі. Птаства».