Масленіцу сустракаем!
Такімі словамі пачалося свята Масленіцы ў вучняў пачатковых класаў. Пасля спаборніцтваў, якія прыдумалі Вясна і Зіма, усе разам адправіліся на бліны да Вясны, а Зіме сказалі «Да пабачэння».
Такімі словамі пачалося свята Масленіцы ў вучняў пачатковых класаў. Пасля спаборніцтваў, якія прыдумалі Вясна і Зіма, усе разам адправіліся на бліны да Вясны, а Зіме сказалі «Да пабачэння».
12 сакавіка старшакласнікі наведалі прававую гасцёўню, дзе педагог сацыяльны А.Я.Калюта патлумачыла змяненні, унесеныя у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях з 1 сакавіка 2021 г., у частцы адказнасці непаўналетніх, а пасля адказала на пытанні старшакласнікаў.
У рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам» вучні 8 класа наведалі развіваючы занятак «Жыццё дадзена для шчасця», а вучні 9 класа — дыскусію «Як навучыцца пераадольваць цяжкасці».
6 сакавіка хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі мерапрыемствы, прысвечаныя фінансавай граматнасці: гульнёвую праграму “У гасцях у гнома-эканома. Усё пра грошы”, бізнэс-гульню «Банкіры» і інш.
5 сакавіка прайшоў бацькоўскі сход “Узаемадзеянне сям’і і школы па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў і безнагляднасці”. Перад законнымі прадстаўнікамі выступілі дырэктар установы адукацыі Сідарук Н.М. і педагог сацыяльны Калюта А.Я.