Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у маі «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-9)
25 мая для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог». Сустрэча пачалася з уручэння членскіх білетаў ГА «БРСМ» старшакласнікам, а працягнулася абмерваннем тэмы «Дабрабыт сям’і-залог развіцця і прагрэсу краіны». Завяршылася мерапрыемства будаваннем піраміду каштоўнасцяў.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: інформ-дайджэст «Беларусь на карце свету»
Чацверты тыдзень мая для вучняў V-VII класаў пачаўся не толькі з урокаў, а яшчэ з наведвання інформ-дайджэста «Беларусь на карце свету». Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі абмяркоўвалі беражлівае стаўленне да навакольнага свету, да сябе, да міжасобасных адносін з равеснікамі і дарослымі, гатоўнасць да сацыяльных дзеянняў у адпаведнасці з нормамі, прынятымі ў сусветнай супольнасці.