У Беларусі праходзіць інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь-энергаэфектыўная краіна”
Данная акция приурочена
к Международному дню энергосбережения,
который ежегодно отмечается
11 ноября
Данная акция приурочена
к Международному дню энергосбережения,
который ежегодно отмечается
11 ноября
Апошні дзень у лагеры быў прысвечаны добраму настрою. Сёння для ўсіх жадаючых працавалі горад спартыўных рэкордаў, пляцоўкі «У гасцях у Восені» і «Рознакаляровыя алоўкі». Малодшыя атрады наведалі мультурок «У краіне ўсмешак», а старэйшыя сабраліся за круглым сталом «Жыццё дадзена, каб быць шчаслівым».
Першы дзень у лагеры «Сонейка» — Дзень бяспечных канікул. Сёння выхаванцы не толькі вялі гутаркі пра бяспечныя паводзіны ў лагеры, у школе, на вуліцы і дома, на дарозе, але і прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Скок-шоу» і прагулцы «Сто крокаў здароўя». Галоўнай падзеяй стала свята адкрыцця лагера, дзе кожны атрад атрымаў граматы і маршрутныя лісты восеньскіх прыгод.
Апошняя субота першай чвэрці прайшла пад дэвізам «Бяспечныя канікулы-наш выбар!». Яна пачалася з мультурока “Правілы дзяцей на дарозе” і гульні-практыкума “У чым небяспека навушнікаў”, а завяршылася экскурсіяй “Сцежкамі малой радзімы крочым”. Таксама сёння члены ГА «БРСМ » правялі акцыю «Наша дапамога бібліятэцы».
У кастрычніку каманда акцябрат школы «Дзьмухаўцы» пачала падарожжа па рэспубліканскай квэст-гульні з QR кодамі «Палескія рабінзоны». Першымі выпрабаваннямі стала стварэнне ўласнага вугалка рабінзонаў, з якім каманда справілася хутка. Далей усе разам афармлялі першыя старонкі дзённіка, і расшыфроўвалі пісьмо Рабінзона. Заданні»3DD» і «Восеньская прагулка» былі найбольш складанымі, але і цікавымі. Падказка з новым QR кодам была хутка знойдзена і цяпер акцябрат чакаюць новыя лістападаўскія выпрабаванні. Старт дадзены. Поўны наперад!