Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Снежань 2021 г.
23 снежня для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму).
З 13 па 18 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі
Тыдзень пачаўся з кніжнага парада «Мая будучая прафесія» і конкурса газет «У свеце прафесій». У рамках тыдня Савет старшакласнікаў правёў апытанне «Прафесія, якую я выбіраю», па выніках якога больш за ўсё вучняў мараць стать урачамі, супрацоўнікамі міліцыі і настаўнікамі. Таксама прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, а старшакласнікі здзейснілі завочнае падарожжа па сайтах навучальных устаноў “Сярэдне спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны запрашаюць”.
Суботні дзень бяспечных паводзін
18 снежня вучні школы адправіліся ў падарожжа па краіне бяпсечных паводзін. Спачатку прайшла гадзіна зносін “Асцярожна! Выхад на лёд забаронены”, а затым развіваючая гульня “Твае сябры – дарожныя знакі” і конкурс малюнкаў “Маё бяспечнае дзяцінства”. Таксама сёння ў рамках Тыдня прафарыентацыі прайшла экскурсія «Людзі розных прафесій:бібліятэкар, прадавец» і пазнавальная праграма “У свеце прафесій”.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: конкурс малюнкаў «Усе мы родам з дзяцінства»
Падчас снежаньскай сустрэчы на Школе Актыўнага Грамадзяніна вучні V-VII класаў размаўлялі на тэму «Я і малая радзіма». Актыўны грамадзянін неабыякавы да таго, што адбываецца ў яго найбліжэйшым асяроддзі, і гатовы прыкладаць намаганні, каб свет побач з ім станавіўся лепш. Падчас мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі над асабістым укладам у лёс малой радзімы, а таксама правялі конкурс малюнкаў «Усе мы родам з дзяцінства».
Круглы стол «Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
16 снежня, у трэці чацвер месяца ў класах прайшлі круглыя сталы «Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху. Падчас сустрэчы вучні ўспомнілі правілы паводзін на дарозе ў зімовы перыяд, а таксама правілы паводзін у грамадскім транспарце, пазнаёміліся з відамі адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.