Сусветны дзень аховы працы
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) адзначае 28 красавіка Сусветны дзень аховы працы ў мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і захворванняў на рабочых месцах ва ўсім свеце. Паводле ацэнак МАП каля 2,3 млн. мужчын і жанчын штогод гінуць у выніку няшчасных выпадкаў на рабочым месцы або звязаных з работай захворванняў — у сярэднім 6 000 чалавек штодня. Ва ўсім свеце штогод рэгіструецца прыкладна 340 млн. няшчасных выпадкаў на вытворчасці і 160 млн. ахвяраў прафесійных захворванняў.