Наведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»
У шосты школьны дзень старшакласнікі наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці», якія знаходзяцца ў музеі «Пружанскі палацык». Выставы прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці і паказваюць работу па даследаванні фактаў генацыду насельніцтва Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Суботні дзень экалогіі
21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лясоў, таму субота 19 сакавіка набыла экалагічную тэматыку і пачалася з экалагічнага ўрока “З тысячы планет за Зямлю выдатнейшай няма”. Таксама сёння прайшоў круглы стол «Людзі і смецце – хто каго?» і конкурс малюнкаў “Зямля – наша чыстая планета”. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» правялі акцыю «Чысты лес». Кавальская Таццяна і Ліпіч Вераніка (кіраўнік Баран Іна Фёдараўна) прынялі ўдзел у VIII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод» у намінацыі «Бабуліна кухня».
Палескія рабінзоны. Cакавік «Навыкі рабінзонаў»
У сакавіку атрад акцябрат сустрэўся з сапраўднымі турыстычнымі перашкодамі. Спачатку разбіраліся з турыстычнай экіпіроўкай, выбіраючы групавую і асабістую. Затым тэарэтычна і практычна знаёміліся з турыстычнымі вузламі. Пасля вузлоў усіх чакала выпрабаванне «Палатка». Экіпіроўка складзена, вузялкі завязаны, палатка пастаўлена і самы час зварыць юшку. На жаль, надвор’е не дазволіла зварыць сапраўдную юшку, але ў дзённіку цяпер есць яе рэцэпт і таму у маі рабінзоны з лёгкасцю змогуць яе зварыць. Апошнім заданнем стаў «Компас», падчас якога акцябраты склалі карту будучага паходу. Выпрабаванні пройдзены, і Рабінзон чакае хлопчыкаў і дзяўчынак у красавіку.
Акцыя «Чысты лес»
ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ
У дзяржаўнай установе адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» з 21.03.2022 па 26.03.2022 праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму. Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Конкурс чытальнікаў “Паклон вам, песняры»
2022 год- год юбiлеяў нашых славутых суайчыннiкаў, чыiмi iмёнамi мы маем права ганарыцца, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы. Яны – нацыянальныя прарокі літаратурна-паэтычнай духоўнай думкі Беларусі. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Паклон вам, песняры», прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: экалагічная гульня «Кліч беларускага лесу»
З 14 па 18 сакавіка для вучняў V-VII класаў прайшла экалагічная гульня «Кліч беларускага лесу» ў рамках работы Школы Актыўнага Грамадзяніна. Актыўны грамадзянін усведамляе каштоўнасць і ўразлівасць прыроды, імкнецца да яе захавання і абароны. Вучні выпрацавалі законы экалогіі, паразважалі над тым, як кожны з іх можа зберагчы прыроду, а таксама правялі віктарыны пра беларускі лес.
Каб траўматызм быў на нулі
КОНЦЕПЦИЯ «НУЛЕВОЙ ТРАВМАТИЗМ» (VISION ZERO) В СИСТЕМЕ УПРАВЛЕНИЯ ОХРАНЫ ТРУДА
(Глава 24 Рекомендации по разработке системы управления охраной труда
в организации (утв. Приказом Министерства труда
и социальной защиты Республики Беларусь 30.12.2019 № 108).
- Концепция «Нулевой травматизм» (Vision Zero) разработана Международной ассоциацией социального обеспечения (МАСО)
и представлена в г. Сингапуре 4 сентября 2017 г. на XXI Всемирном конгрессе по безопасности и гигиене труда.
Концепция «Нулевой травматизм» (Vision Zero) содержит практический инструмент управления. Таким инструментом является Руководство
по реализации Концепции Vision Zero, включающее семь «золотых правил», реализация которых будет способствовать нанимателю в снижении показателей производственного травматизма и профессиональной заболеваемости.
Правило N 1 «Стать лидером — показать приверженность принципам» (далее — Правило N 1).