Прыгоды на зімовых канікулах…Свята «Прыгоды Новага года»
У першы дзень канікул у школе прайшлі свята «Прыгоды Новага года» і Дзень карнавальнага касцюма. Члены ГА «БРПА» падрыхтавалі фотазону «Вогнік запрашае ў 2022 год», дзе кожны атрымаў у падарунак вясёлага Деда Марозіка. Актывісты ГА «БРСМ» запрасілі ўсіх на фотазону «Ля каміна». У класах прайшлі гульнёва-пазнавальныя праграмы «Прыгоды Новага года» і салодкія снежаньскія сталы.
Цімураўцы.By.Снежань.Інтэрактыўныя гульні
Палескія рабінзоны. Снежань. «Рабінзоны ў краіне цудаў»
У снежні юныя рабінзоны адправіліся ў падарожжа па краіне цудаў. Усё пачалося з «экстрэмальнай сітуацыі», дзе хлопцы павінны былі выбраць толькі 5 прадметаў для жыцця на незаселенай выспе. Працягнулася падарожжа «святочным калейдаскопам» , падчас якога акцябраты рабілі навагоднія маскі, а таксама прадумалі танцавальныя гульні, з якімі выступілі на Дне навагодняга касцюма ў школе. На працягу снежня было выканана заданне «Рабінзанаўскі каляндар». А фіналам стаў шыфр ад Рабінзона, які хлопцы разгадалі пры дапамозе «Семафорнай азбукі». Прыгоды працягваюцца!