Cуботні дзень школы
Цімураўцы.By.Студзень.Майстар-клас
Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў
28 студзеня вучні наведалі музей «Вайна — тэрыторыя міру» ў МК «Брэсцкая крэпасці». Па сваёй тэматыцы экспазіцыя з’яўляецца дадаткам існуючага Музея абароны, яна прасочвае вобраз Брэсцкай крэпасці і звязаных з ёй персаналій на дарогах вайны і пасляваеннага прызнання. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі на фестывалі робатаў, дзе змаглі пазнаёміцца з робатамі і прыняць удзел у розных майстар-класах.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: гадзіна зносін «Закон — твой сябар»
На апошнім тыдні студзеня ў V-VII класах у рамках работы праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшлі гадзіны зносін «Закон — твой сябар». Актыўны грамадзянін не толькі ведае, але паважае і выконвае Закон. Вучні пагутарылі пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, зазірнулі на дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, абмеркавалі сітуацыі, якія яшчэ раз запэўнілі, што закон — сябар для чалавека, а таксама правялі віктарыны на лепшага знаўца правоў чалавека.