УВАГА! АНОНС МЕРАПРЫЕМСТВАЎ!

Паважаныя бацькі!

26 красавіка запрашаем вас наведаць работу бацькоўскага ўніверсітэта.

Дыскусія “Кнігі ў жыцці школьніка” для бацькоў 3 – 4 класаў 07.30 – 08.35 Машынны двор ААТ «Агра-Калядзічы» Кніга А.У.
Семінар “Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?” для бацькоў 9 класа 07.30 – 08.35 Машынны двор ААТ «Агра-Калядзічы» Імховік Н.А.
Семінар-практыкум “Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў” для бацькоў 10 — 11 класаў 07.30 – 08.35 Машынны двор ААТ «Агра-Калядзічы» Баран І.Ф.

 

Продолжить чтениеУВАГА! АНОНС МЕРАПРЫЕМСТВАЎ!

Аб генацыдзе беларускага народа

21 красавіка навучэнцы і педагогі  нашай школы прагледзелі і абмеркавалі фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус». Фільмы расказваюць аб трагічным лёсе беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і раскрываюць перад гледачамі маштабную карціну трагедыі беларускага народа, які зведаў нечалавечыя пакуты ад рук фашыстаў і, нягледзячы на ​​ўсе іх зверствы, які выстаяў і перамог ворага.

Продолжить чтениеАб генацыдзе беларускага народа

Як мінімізаваць шкоднае ўздзеянне гаджэтаў на зрок дзяцей?

Самы дзейсны спосаб захаваць здароўе дзіцяці – абмежаваць час, што ён праводзіць перад маніторам.

– Часавы рэжым працы дзіця за камп’ютарам, згодна з гігіенічным нарматывам, складае для 5-6 гадовых 2 разы на тыдзень па 10 хвілін, але не рэкамендуецца выкарыстоўваць ноўтбукі, планшэты, электронныя кнігі і інш.

Рэжым працы школьніка за камп’ютарам: 1-ы клас – 10 хвілін у дзень, 2-4 класы – 15 хвілін, 5-7 класы – 20 хв, 8-9 класы – 25 хв, 10-11 класы – 30 хв, пасля перапынку можна працягнуць занятак яшчэ на 20 хв.

З якога ўзросту можна даваць у рукі дзецям мабільны тэлефон, планшэт?

Малых да 3 гадоў не варта прывучаць да гульняў на мабільным тэлефоне, камп’ютары, планшэце альбо карыстацца відэадысплэйными тэрміналамі (гнуткія прылады для ўводу / вываду інфармацыі і кіравання ёю). Мультфільмы і фільмы ім лепш глядзець на вялікім экране тэлевізара, а не на дробных экранах гаджэтаў.

Дзіцяці школьнага ўзросту ўжо можна карыстацца планшэтам, але ўсё ж лепш аддаваць перавагу камп’ютару.

Прычым стацыянарнаму, а не ноўтбуку, у якім клавіятура сумяшчаецца з экранам, што не дае магчымасці рэгуляваць адлегласць ад экрана да вачэй. Памятайце, што праца на занадта блізкай адлегласці ад экрана правакуе спазм акамадацыі – сачыце за адлегласцю паміж вачамі і экранам тэлефона, планшэта.

Пажадана, каб дзіця школьнага ўзросту карысталася мабільным тэлефонам толькі пры неабходнасці: напрыклад, для сувязі з бацькамі, калі яно самастойна наведвае гурткі, трэніроўкі і іншыя заняткі.

Продолжить чтениеЯк мінімізаваць шкоднае ўздзеянне гаджэтаў на зрок дзяцей?

Раённы этап абласнога злёту-конкурсу юных інспектараў руху

18 красавіка 2025 года, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа N 5 г. Пружаны» прайшоў раённы этап 46 абласнога злёту-конкурсу юных інспектараў руху. Удзел у злёце-конкурсе прыняла і наша каманда «Святлафор». У конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым» Губарык Маргарыта паказала лепшы вынік. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеРаённы этап абласнога злёту-конкурсу юных інспектараў руху

З 18 па 27 красавіка 2025 года ў школе праходзіць рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

План правядзення рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

Продолжить чтениеЗ 18 па 27 красавіка 2025 года ў школе праходзіць рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

Раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка — 2025»

12 красавіка прайшла раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка — 2025», у якой прыняла ўдзел і каманда нашай школы. Мэта гульні: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне  падрастаючага пакалення, фізічнае развіццё малодшых членаў піянерскай арганизацыі.

Продолжить чтениеРаённая спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка — 2025»

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!»

12 красавіка вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у грамадскай акцыі па аднаўленні беларускіх лясоў «Дай лесу новае жыццё!», прымеркаванай да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Продолжить чтениеАкцыя «Дай лесу новае жыццё!»

Удзел у рэспубліканскім суботніку

12 красавіка 2025 года  педагогі, работнікі, члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» нашай школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, прымеркаваным годзе добраўпарадкавання.  Узброіўшыся неабходным інвентаром,  з бадзёрым настроем і энтузіязмам прыводзілі ў парадак тэрыторыю школы,  сквер і луг каля школы: збіралі смецце, зграбалі лістоту і траву, вырубвалі галлё і многае іншае. Агульнымі намаганнямі ўсяго за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася. Суботнік прайшоў вельмі натхнёна, актыўна, дружна, а галоўнае з карысцю, паказаўшы, што праца аб’ядноўвае.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку