План работы школы на восеньскіх канікулах 2022/2023 навучальнага года ў рамках акцыі «Карысныя канікулы»
План работы школы на восеньскіх канікулах
Графік работы камп’ютарнага класа на восеньскіх канікулах
Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах на восеньскіх канікулах
Графік работы спартыўнай залы на восеньскіх канікулах
Графік работы педагога сацыяльнага на восеньскіх канікулах
Графік работы бібліятэкі на восеньскіх канікулах
Графік работы педагога-арганізатара на восеньскіх канікулах
Віншуем і ганарымся!
15 кастрычніка Губарык Маргарыта, вучаніца 5 класа, прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным узнагароджанню пераможцаў раённага этапу конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей», якое прайшло ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны.
Удзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам»
Члены Савета старшакдаснікаў школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам» і наведалі Бярозаўскае лясніцтва, дзе з ахвотай папрацавалі.
Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
15 кастрычніка вучні школы наведалі мерапрыемствы па прафесійнай арыентацыі, дзе кожны мог паспрабаваць на сабе розныя прафесіі, і магчыма, зрабіць вынік для свайго будучага прафесійнага жыцця.
З 10 кастрычніка па 15 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці
На працягу тыдня вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Няма мілей ад маёй маці”, для ўсіх жадаючых працавала творчая майстэрня “Букет для мамы”. Савет старшакласнікаў арганізаваў і правёў акцыю «Фотастужка “Усё на зямлі пачынаецца з мамы”. Таксама ў класах прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. А 14 кастрычніка кожны клас адправіў відэапаштоўку сваім матулям.
Памяці ахвярам Брэсцкага гетта
14 кастрычніка старшакласнікі наведалі інфармацыйныя гадзіны «Памяці ахвярам Брэсцкага гетта», прымеркаваныя да 80-годдзя з дня пачатку масавага знішчэння вязняў Брэсцкага гетта ў перыяд акупацыі горада ад нямецка-фашчысцкіх захопнікаў». Колькі б не мінула гадоў, мы павінны памятаць пра тыя трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, зрабіць усё магчымае, каб нічога падобнага не паўтарылася на Зямлі, і памятаць. Сённяшні 7 урок стаў для старшакласнікаў не проста ўрокам у школе, а ўрокам жыцця, і дапаможа зрабіць правільныя высновы і тварыць на карысць нашай мірнай краіны.
Сустрэча з прадстаўніком Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
14 кастрычніка вучні 10-11 класаў наведалі прафарыентацыйную гутарку з удзелам прадстаўніка Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, які паказаў відэролік пра навучанне ў акадэміі, расказаў пра ўмовы паступлення і адказаў на пытанні вучняў.