Дружынны этап гульні «Піянерскі квіз»

12 лістапада піянеры дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у традыцыйнай і доўгачаканай гульні «Піянерскі квіз». Чатыры каманды адказвалі на пытанні, спрачаліся, згаджаліся, зноў спрачаліся, але часцей за ўсе правільна адказвалі на пытанні гульні. Членамі журы выступілі члены ГА «БРСМ», якія ўважліва сачылі за ўсім ходам гульні. У выніку перамога была за камандай «Непаседы», адзін бал ім саступілі «Зорачкі». У канцы гульні былі аб’яўлены лепшыя прадстаўнікі з кожнай каманды, якія будуць абараняць гонар піянерскай дружыны на раённым этапе гульні ў складзе школьнай піянерскай каманды «Ой, да ладно».

Продолжить чтениеДружынны этап гульні «Піянерскі квіз»

Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Першая субота ІІ чвэрці прайшла насычана і цікава. У суботні дзень здароўя вучні пачатковых класаў наведалі мультурок “Здароўе на градцы”, а а таксама гадзіну зносін “Каб быць здаровым” і спартландыю. Вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнае праграме “Дзе жыве здароўе?” і конкурсе малюнкаў “Які цудоўны гэты свет”. Таксама сёння каманда вучняў 7 класа прыняла ўдзел у квэсце “Калі мы адзіныя – мы непераможныя”, які прайшоў у рамках работы занальных цэнтраў у Кляпацкай сярэдняй школе. Старшакласнікі працягваюць актыўную падрыхтоўку да выпускных экзаменаў.

Продолжить чтениеСуботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Аб’яднанне па інтарэсах «Таямніцы рускай мовы»

Вучыцца ніколі не позна, тым больш калі ў вас выпускны экзамен! У 2022/2023 навучальным годзе для вучняў 9 класа арганізавана работа аб’яднання па інтарэсах «Таямніцы рускай мовы». Падчас заняткаў вучні ўдасканальваюць свае веды па рускай мове і рыхтуюцца да напісання экзаменацыйнага пераказу.

Продолжить чтениеАб’яднанне па інтарэсах «Таямніцы рускай мовы»

Інфармацыйны веснік «Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі» (да Міжнароднага дня энергазберажэння)

11 лістапада вучні школы прынялі ўдзел у інфармацыным весніку «Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі», які быў прысвечаны Міжнароднаму дню энергазберажэння. Старсты класаў яшчэ раз нагадалі правілы энергазберажэння, а таксама пазнаёмілі з апошнімі навінкамі ў дадзенай галіне.

Продолжить чтениеІнфармацыйны веснік «Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі» (да Міжнароднага дня энергазберажэння)

11 лістапада Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння

Міжнародны дзень энергазберажэння

Продолжить чтение11 лістапада Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння

Падвядзенне вынікаў восеньскіх канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»

З 31 кастрычніка па 7 лістапада ў школе быў рэалізаваны праект «Анлайн-канікулы.Цікава і карысна». Навучэнцы 5 — 8 класаў штодня атрымлівалі заданне праз сацыяльную сетку «ВКонтакте» і да вызначанага часу гэтага ж дня прадастаўлялі фотасправаздачы аб яго выкананні. Лепшыя работы штодня размяшчаліся на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі. Па выніках на агульнашкольнай лінейцы, прысвечанай пачатку ІІ чвэрці, усе ўдзельнікі праекта былі ўзнагароджаны граматамі, а пераможцы — цікавымі і карыснымі падарункамі.

Продолжить чтениеПадвядзенне вынікаў восеньскіх канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»