З 31 кастрычніка па 7 лістапада ў школе быў рэалізаваны праект «Анлайн-канікулы.Цікава і карысна». Навучэнцы 5 — 8 класаў штодня атрымлівалі заданне праз сацыяльную сетку «ВКонтакте» і да вызначанага часу гэтага ж дня прадастаўлялі фотасправаздачы аб яго выкананні. Лепшыя работы штодня размяшчаліся на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі. Па выніках на агульнашкольнай лінейцы, прысвечанай пачатку ІІ чвэрці, усе ўдзельнікі праекта былі ўзнагароджаны граматамі, а пераможцы — цікавымі і карыснымі падарункамі.