На пяты дзень змены хлопчыкі і дзяўчынкі апынуліся ў Магілёўскай вобласці і пазнаёміліся з Бабруйскай крэпасцю. Таксама сёння прайшлі малыя алімпійскія гульні і інтэлектуальны турнір «Разумнікі і разумніцы», старэйшы атрад паспеў прыняць удзел у акцыі «Абеліск» і наведаць помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны.