26 сакавіка ў рамках Года гістарычнай памяці вучні 6-8 класаў наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці». На выставе «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» вучням расказалі пра тэму генацыду беларускага і яўрэйскага насельніцтва на Пружаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра гета, якое знаходзілася ў Пружанах, пра трагічны лёс яго вязняў. «Дзіцячы погляд у вечнасць» – гэта дзесяць графічных работ з цыкла «Яўрэйскія дзеці» Мошэ Бернштэйна, якія былі створаны ў 1973 годзе. Вялікі ілюстраваны планшэт з арыгінальнымі работамі і вершамі прэзентаваны музею Абрагамам Харшалам. Па дарозе дадому вучні наведалі Пружанскі адзел па надзвычайных сітуацыях, дзе яшчэ раз паўтарылі правілы пажарнай бяспекі на канікулах, а таксама пазнаёміліся з пажарнай тэхнікай.