У шосты школьны дзень старшакласнікі наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці», якія знаходзяцца ў музеі «Пружанскі палацык». Выставы прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці і паказваюць работу па даследаванні фактаў генацыду насельніцтва Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама прайшла аглядавая экскурсія па музею.