13 лістапада для вучняў 1 класа і 14 лістапада для вучняў 10 — 11 класаў было арганізавана наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Экскурсіі правялі члены ГА «БРСМ», кіраўнік і ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей», якія расказвалі аб некаторых фактах генацыду на нашай тэрыторыі, аб зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.