Па ўспамінах каменчан пасля вайны ў цэнтры гэтай плошчы выкапалі велізарную яму, а ўначы мноства машын прывезлі вялікую колькасць драўляных скрынь з астанкамі загінуўшых. У 1955 годзе была ўстаноўлена скульптура воіна, а побач на індывідуальнай магіле палкоўніка Пятра Якаўлевіча Піўненкі ўстаноўлены абеліск. Піўненка П.Я., па словах відавочцаў, быў цяжка паранены снайперам падчас правядзення назірання за супернікам ужо пасля вызвалення Камянца. У 1975 годзе на брацкай магіле устанавілі новую скульптуру воіна і стэлу. У 1980 годзе ўстанавілі пліты з імёнамі загінуўшых, і быў запалены вечны агонь.