МНС ЗАПУСКАЕ НОВЫ БРЭНД-ПАКЕТ «У СТЫХІІ НЯМА СЭРЦА»

У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей. Лічбы статыстыкі не могуць пакінуць абыякавымі ніводнага дарослага: у 2022 годзе на пажарах загінулі 14 дзяцей, у 2023 годзе – 9, з пачатку 2024 года зафіксавана 6 выпадкаў дзіцячай гібелі. Згодна з аператыўнай інфармацыяй АСВОД у 2022 годзе на вадаёмах патанулі 26 дзяцей, у 2023 годзе – 21, з пачатку 2024 года – 15 дзяцей.
Часцяком вырашальным фактарам ва ўзнікненні падобных здарэнняў з’яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых. Многія бацькі недаацэньваюць ці нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый. Каб чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, работнікі МНС Беларусі падышлі да гэтага пытання маштабна і стварылі новы брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца». Тэрмін правядзення кампаніі: ліпень 2024 года – жнівень 2025 года.
Вы чуеце, як б’ецца сэрца дзіцяці, які патрапіў у бяду? Сэрца маці, сціскаецца ад болю? Ці сэрца выратавальніка? А ці ёсць у стыхіі сэрца? Не! «У стыхіі няма сэрца».  Гэтая фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей. Для максімальнага распаўсюджвання інфармацыйнай кампаніі ў горадзе з’явяцца яркія білборды, каб звярнуць увагу бацькоў на бяспеку дзяцей. Лістоўкі з карыснай інфармацыяй запоўняць інтэрнэт-прастору і абновяць стэнды ва ўсіх грамадскіх месцах, у арганізацыях і ўстановах.
Такім чынам, ратавальнікі ахопяць максімальны аб’ём мэтавай аўдыторыі і паспрабуюць дастукацца да кожнага з бацькоў – заклікаць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач з дзіцем, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць яго правілам бяспекі.
Не заставайцеся ў баку і вы: далучайцеся да кампаніі, і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!

Добавить комментарий