Асноўным напрамкам метадычнай дзейнасці школы у 2024/2025 навучальным годзе з’яўляецца работа над адзінай метадычнай тэмай:
«Павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбнага прадмета, уключаючы ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў»
Мэта метадычнай работы — удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў.
Асноўнымі задачамі метадычнай работы ў 2024/2025 навучальным годзе з’яўляюцца:
- Забяспечваць бяспечныя ўмовы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.
2.Рэалізоўваць выхаваўчы патэнцыял кожнага вучэбнага прадмета праз фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый на аснове прынятых у грамадстве правілаў, нормаў паводзін у інтарэсах чалавека, сям’і, нацыі і дзяржавы. 3. Удасканальваць работу па фарміраванні функцыянальнай граматнасці вучняў на вучэбных занятках як сродак асобаснага развіцця навучэнца.
- Фарміраваць у вучняў сацыяльна адказныя паводзіны, паважлівае стаўленне да суразмоўцы, уменне рабіць высновы з дапамогай сістэмы заданняў і практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца на ўроках па вучэбных прадметах.
- Удасканальваць методыкі і павышаць эфектыўнасць правядзення ўсіх відаў навучальных і факультатыўных заняткаў.
- Удасканальваць існуючыя і ўкараняць новыя формы, метады і сродкі навучання і выхавання, укараняць у адукацыйны працэс эфектыўны педагагічны вопыт, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі.
- Развіваць інтэлектуальна-творчы патэнцыял кожнага педагога ў адпаведнасці з яго запытамі.