5 мая 2025 года, на тэрыторыі воінскай часці 57314 н.п. Слабудка прайшло раённае метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Мэта — умацаванне сувязей паміж адукацыяй і войскам, абмен педагагічным вопытам.
У цэнтры ўвагі аказаліся пытанні арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання, турысцка-краязнаўчай работы і іншае. Экскурсію па вузле сувязі правёў ваеннаслужачы Уладзімір Дульчэўскі, падкрэсліўшы, што патрыятызм, любоў да Радзімы і гатоўнасць да яе абароны — важныя якасці кожнага грамадзяніна.
Завяршылася аб’яднанне важнай падзеяй: праглядам і абмеркаваннем дакументальных фільмаў пра генацыд беларускага народа, «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі», у рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус». Цяжкія кадры, закліканыя не даць забыцца трагічныя старонкі гісторыі.