Сёння ў лагеры быў аб’яўлены Дзень дзіцячай ініцыятыўнасць. Выхаванцы старэйшага атрада дапамагалі важатым малодшых атрадаў. Па выніках дня самыя актыўныя дзеці стануць важатымі на дні самакіравання. Таксама сёння атрады пабывалі на экскурсіі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання», а таксама выратавальную станцыю на Пружанскім возеры.