Ну, вось і праляцела 15 дзён. Здаецца, што яшчэ зусім нядаўна мы стаялі тут і радаваліся таму, што пачынаецца наша змена. Наперадзе было шмат цікавых і займальных спраў: розныя гульні, майстар-класы, экскурсіі! А цяпер усё гэта засталося толькі ў памяці, але мы шчыра спадзяемся, што з радасцю і, напэўна, з лёгкім сумам будзем успамінаць гэтыя дні. Да сустрэчы, лета — 2025!