10 чэрвеня прышкольны лагер «Сонейка» адчыніў свае дзверы для 33 выхаванцаў школы. На працягу змены хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць летнія прыгоды: творчыя мерапрыемствы, інтэлектуальныя конкурсы, выясёлыя заданні, цікавыя віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы і многа іншага. Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло адкрыццё лагернай змены «Летнія прыгоды». Атрады прадэмантравалі свае візітныя карткі, а таксама творчыя нумары, намалявалі атрадныя вугалкі. Напрыканцы свята ўсіх чакаў танцавальны батл.