22 чэрвеня дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа (у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» наведалі мітынг-рэквіем «Ніхто не забыты, нішто не забыта…» у аг. Калядзічы. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых у барацьбе за Радзіму, усклалі кветкі да помніка загінулым аднавяскоўцам.