21 чэрвеня адбылася экскурсія для выхаванцаў прышкольнага лагера «Сонейка» ў Цэнтр бяспекі ў г.Камянец. Дзеці апрабавалі на практыцы, як правільна карыстацца вогнетушыцелем і як паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару ў школе і ў кватэры. Даведаліся якую інфармацыю трэба сказаць дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, а таксама адпрацавалі атрыманыя веды на практыцы. Не прайшлі бокам тэму спосабаў тушэння пажару. Нагадалі дзецям як правільна эвакуявацца з задымленага памяшкання.