Справа №7 пачалася ў Дзень памяці і смутку — Дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Спачатку выхаванцы лагера наведалі помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Харава, а затым сабраліся на гадзіне памяці «22 июня…ровно в 4 утра». Падчас гульні на мяцовасці «Дастаў данясенне» хлопчыкі і дзяўчынкі сталі разведчыкамі, якім неабходна было данесці важную інфармацыю да штаба. І з гэтай задачай атрады паспяхова справіліся, нягледзячы на стомленасць. Таму пасля гульні разведчыкі адправіліся на прывал на музычную пляцоўку «На сонечнай паляначцы». Таксама выхаванцы наведалі школьны музейны вугалок, дзе больш даведаліся пра ваеннае жыццё мясцовых жыхароў, і правялі конкурс малюнкаў на асфальце «Сонца над маёй Беларуссю».