Сапраўдныя турысты заўсёды ходзяць у паходы, таму выхаванцы лагера «Сонейка» адразу пасля сняданка адправіліся на р.Ясельда. Па дарозе атрады знаёміліся з лекавымі раслінамі, паглядзелі на славутасці аграгарадка, а на Ясельдзе разбілі лагер, падрыхтавалі турыстычнае меню, лавілі рыбу, праўда, пасля загадалі жаданні і выпусцілі ўлоў назад у раку. Сонечнае надвор’е і добры настрой суправаджалі выхаванцаў увесь дзень.