Дзень сяброў пачаўся з ранішняй гімнастыкі і абяцання «З усімі сёння сябраваць і цэлы дзень не сумаваць». Абяцанне хлопчык і дзяўчынкі выканалі з вялікім задавальненнем падчас спартландыі, мультурока «Давайце сябраваць», старэйшыя атрады правялі дыскусію на тэму «Віртуальны сябар або рэальны», а малодшыя шукалі сакрэты сапраўднага сяброўства. Дзякуючы такому дню цяпер сяброўства будзе крочыць з выхаванцамі ўсю змену.