22 чэрвеня ў краіне аб’яўлены Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Атрады змагаліся падчас гульні на мясцовасці «Па кроках Перамогі», у школьным музеі наведалі вугалок Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце «Сонца над маёй Белай Руссю». Таксама сёння выхаванцы наведалі з экскурсійнай праграмай Брэсцкую крэпасць. Дэвізам дня сталі словы «Памятаць, каб жыць».