Трэці чацвер лістапада быў традыцыйна прысвечаны адзінаму дню ведаў Правілаў дарожнага руху. Сёння вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у конкурсе загадак па гісторыі развіцця дарожнага руху, якія падрыхтавалі члены атрада юных інспектараў дарожнага руху «Светлафор» разам з членамі Савета старшакласнікаў. Тыя, хто даваў правільныя і дакладныя адказы, былі ўзнагароджаны медалямі «Знаток гісторыі Правілаў дарожнага руху».