Прымаючы пад увагу неабходнасць падтрымкі творчых ініцыятыў падрастаючага пакалення, а таксама педагогаў і выхавальнікаў, якія садзейнічаюць духоўна-маральнаму развіццю асобы дзіцяці, па благаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла праводзіцца штогадовы Міжнародны конкурс дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», накіраваны на духоўна-маральную асвету дзяцей, на далучэнне юных мастакоў да сусветнай культуры і, перш за ўсё, да праваслаўнай, якая дазваляе выхаваць і захаваць у маладым пакаленні маральныя асновы, любоў да сям’і, дому, сябрам, Айчыне. У суботу вучні школы падрыхтавалі свае работы на конкурс.